Lockheed F-117 Nighthawk

F-117 Nighthawk
F-117 над пустыняй Невада
F-117 над пустыняй Невада
Тып ударны самалёт
Распрацоўшчык Сцяг ЗША Lockheed Martin
Вытворца Lockheed[d] і Lockheed Martin
Першы палёт 18 чэрвеня 1981
Пачатак эксплуатацыі кастрычнік 1983
Канец эксплуатацыі 22 красавіка 2008
Статус сняць з узбраення
Эксплуатанты Сцяг ЗША ВПС ЗША
Гады вытворчасці з 1983 да 1990
Адзінак выраблена 64 (уключаючы 5 YF-117)
Кошт праграмы распрацоўкі 6,56 млрд.[1]
Кошт адзінкі 111,2 млн долараў ЗША[2]
Базавая мадэль Lockheed Have Blue
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Lockheed F-117 Nighthawk (бел.: Локхід F-117 «Начны ястраб») — рэактыўны ваенны самалёт — тактычны знішчальнік амерыканскай канструкцыі (кампанія «Lockheed») стэлс 2-га пакалення.

Самалёт быў распрацаваны ў Аддзяленні перадавых праектаў[3] кампаніі «Lockheed» (Бербанк, Каліфорнія) з улікам досведу выпрабавальнага самалёта «Have Blue». Кантракт на распрацоўку атрыманы ў 1978 годзе, першы палёт адбыўся 18 чэрвеня 1981 года на палігоне ў Невадзе, серыйная вытворчасць пачата ў 1982 годзе. Выпускаўся да 1990 года; выпушчана больш за 50 адзінак у адной мадыфікацыі F-117A. Кошт аднаго самалёта каля 45 млн долараў ЗША.

Быў на ўзбраенні ў ВПС ЗША[4] з кастрычніка 1983 года. Высокія кошт эксплуатацыі самалёта і з’яўленне лепшых за яго B-2, F-22 і F-35 прывялі да пастановы пра зняцце самалёта з узбраення.

Першы ў свеце серыйны ваенны самалёт, цалкам распрацаваны дзеля выкарыстання тэхналогій малой заўважальнасці стэлс. Быў прызначаны для дзеянняў у высоканебяспечнай паветранай прасторы і для нанясення раптоўных удараў па цэлях асаблівай важнасці, у т.л., высокатрапнымі боепрыпасамі з лазерным навядзеннем і тактычнай ядзернай зброяй.

  1. Па курсе 1990 года, з іх каля 2 млрд. на НДВКП, 4,27 млрд. на закупы, 295,4 млн. на стварэнне наземнай інфраструктуры
  2. Aronstein and Piccirillo 1997, стар. 267
  3. Аддзяленне нефармальна вядомае як Skunk Works.
  4. Толькі ў адным падраздзяленні: 4450-я тактычная група, пазней — 49-е знішчальнае авіякрыло ВПС ЗША, база Холаман, Нью-Мексіка.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Tubidy